На мерапрыемстве, прысвечаным 71-годдзю Мінскага трактарнага завода, дырэктар прадпрыемства Фёдар Дамаценка ўручыў найлепшым работнікам граматы, даў справаздачу перад супрацоўнікамі за год працы, а таксама адказаў на пытанні журналістаў.
Каментуючы інфармацыю аб тым, што яму прадракаюць пасаду кіраўніка Мінаблвыканкама, дырэктар МТЗ распавёў журналістам, што афіцыйна з ім гэтае пытанне не абмяркоўвалася.
— У мяне няма тэмы для размовы, таму я нічога не ведаю. Куды пашле кіраўнік дзяржавы, там і буду працаваць.
Акрамя таго Фёдар Дамаценка распавёў, як ставіцца да жадання «Амкадора» вырабляць аўтатрактарную тэхніку — у новы завод плануюць укласці 300-350 млн даяараў.
— Гэта памылковае меркаванне наконт «Амкадора». Гэта шарнірна-сучлененая канструкцыя ў дыяпазоне 300 к.с. (Імаверна, гаворка ідзе пра трактары з шарнірна-сучлененай рамай), якая не мае ніякага дачынення да трактарнага завода.
Кіраўнік Мінскага трактарнага завода таксама адзначыў, што такая вытворчасць пойдзе на карысць Беларусі - «Амкадор» зможа заняць нішу тэхнікі, якую выпускае «Пецярбургскі трактарны завод».
Пра тое, што кадры сыдуць да Аляксандра Шакуціна (кіраўніка «Амкадора»), Фёдар Дамаценка таксама не хвалюецца.
— Канструктары, якія атрымліваюць высокую заработную плату - у іх няма жадання пакідаць завод. На МТЗ яны атрымліваюць больш 1000 рублёў.





