Навіцкі лётаў у космас ужо другі раз, у складзе расійскага экіпажа. Ён прабыў 197 сутак на Міжнароднай касмічнай станцыі і нават вёў там інстаграм. Навіцкі разам з французскім касманаўтам Тама Песке прызямліўся ўчора ўвечары ў Казахстане, паведамляюць інфармагенцтвы. На МКС засталіся расійскі і два амерыканскія касманаўты.





