Сумеснае беларуска-расійска-сербскае тактычнае вучэнне «Славянскае братэрства-2017» пройдзе на палігоне «Брэсцкі» і ўчастку ракі Мухавец у Брэсцкім раёне 6-15 чэрвеня, паведамілі ў Мінабароны Беларусі.
У мерапрыемстве возьмуць удзел падраздзяленні 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі, 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі і Спецыяльнай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Сербія.
Кіраваць вучэннем будзе камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёр Вадзім Дзенісенка.
Прадугледжана два этапы. Вайскоўцам трох краін трэба будзе адпрацаваць пытанні падрыхтоўкі і вядзення спецыяльных дзеянняў сумеснымі падраздзяленнямі ў часе выканання задач па барацьбе з тэрарызмам. Таксама вайскоўцы азнаёмяцца з гістарычнымі месцамі і культурнымі традыцыямі краіны.





