У Кабуле ў выніку трох выбухаў загінулі шэсць чалавек, паведамілі ВВС ў Міністэрстве аховы здароўя Афганістана.
Выбухі прагрымелі падчас пахавання аднаго з удзельнікаў антыўрадавай дэманстрацыі, якая праходзіла ў пятніцу - сына намесніка спікера сената Афганістана. Ён загінуў у выніку сутыкнення з паліцыяй.
Сама дэманстрацыя тады праводзілася ў знак пратэсту супраць бяздзейнасці, на думку пратэстуючых, уладаў краіны, што і прывяло ў мінулую сераду да бесперашкоднага правозу ў горад вялікай колькасці выбухоўкі, якая выкарыстоўвалася для падрыву аўтамабіля ля нямецкай амбасады. У выніку выбуху там загінулі 90 чалавек.
На пахаваннях у суботу прысутнічаў прэм'ер-міністр Афганістана Абдула Абдула. Паводле мясцовых СМІ, ён не пацярпеў.





