Міністэрства замежных спраў Беларусі ўдакладняе, ці ёсць беларусы сярод пацярпелых падчас тэрактаў у Лондане, адпаведная інфармацыя размешчана ў твітэр-акаўнце МЗС.

«МЗС і пасольства ў кантакце з уладамі Вялікабрытаніі адсочваюць сітуацыю і ўдакладняюць, ці былі сярод пацярпелых грамадзяне Беларусі», - гаворыцца ў паведамленні.

Грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў Вялікабрытаніі, просяць звязацца з роднымі ў Беларусі, выконваць указанні ўладаў і пазбягаць месцаў масавага збору людзей.

Як паведамлялася, у ноч на 4 чэрвеня аўтамабіль наехаў на пешаходаў на Лонданскім мосце. А ў раёне рынку Баро падазраваныя, узброеныя нажамі, выйшлі з машыны і напалі на мінакоў. У выніку падвойнага тэракту загінулі шэсць чалавек, каля 50 пацярпелых дастаўлены ў бальніцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна