Упраўленне МНС Мінскай вобласці апублікавала на сваім сайце папярэджанне аб моцным ветры, які прагназуецца на 5 чэрвеня. Паводле гэтага прагнозу, парывы ветру ў рэгіёне будуць дасягаць 15-18 метраў за секунду.

Складаныя ўмовы надвор’я адзначаліся цягам апошніх дзён на большай частцы тэрыторыі краіны: назіралася ветранае надвор’е, прайшлі дажджы, у асобных раёнах тэмпература паветра апусцілася да -2 уначы.

Такое неспрыяльнае надвор’е — адгалоскі цыклону, што прыйшоў у цэнтральна-еўрапейскую частку Расіі і закрануў Беларусь. У Маскве і Падмаскоўі на мінулым тыдні здарыўся моцны ўраган, у выніку якога загінула 16 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0