У Міністэрстве эканамічнага развіцця РФ падлічылі, што рэальны рост пенсій у Расіі ў бліжэйшыя 20 гадоў будзе нулявым. Пры гэтым даходы расейцаў змогуць вярнуцца да дакрызіснага ўзроўню толькі да 2022 года. Пра гэта гаворыцца ў прагнозе міністэрства, з якім азнаёміліся «Ведамасці».

У дакуменце гаворыцца, што ўлады збіраюцца павышаць тэмп росту эканомікі за кошт павелічэння колькасці занятых, інвестыцыйнай актыўнасці і прадукцыйнасці працы. Як адзначаецца ў прагнозе, рост занятасці можа быць дасягнуты ў прыватнасці павышэннем пенсійнага веку - да 65 гадоў у мужчын і да 63 у жанчын. Калі рэформу не правесці, то лік пенсіянераў у краіне да 2017 года павялічыцца на 5,4 млн чалавек, пры гэтым колькасць занятых расейцаў скароціцца на 3,2 млн, сцвярджаюць у міністэрстве.

Павышэнне пенсійнага веку, у сваю чаргу, будзе суправаджацца рэзкім падзеннем узроўню пенсій. Іх падзенне, у адносінах да заработнай платы, складзе 13%.

Усе гэтыя меры павінны прывесці да таго, што інвестыцыі будуць расці ў 1,5-2 разы хутчэй за эканоміку, рост якой, у сваю чаргу, павінен дасягнуць 3,5% да 2026 года. Пры гэтым заробкі ў бліжэйшыя два дзесяцігоддзі таксама будуць адставаць ад росту эканомікі, падлічылі ў міністэрстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0