У Беларусі стартаваў сацыяльны праект «Шлях да поспеху» для невідушчых і слабавідушчых людзей, паведаміла карэспандэнту БелТА спецыяліст па праектнай дзейнасці ўстановы рэабілітацыі інвалідаў па зроку «Цэнтр паспяховага чалавека» Марына Панкратава.

Праект уключае правядзенне бясплатнага інтэнсіўнага навучальнага курсу сацыяльнай рэабілітацыі. «На працягу пяці дзён «курсанты» будуць асвойваць камп'ютарныя тэхналогіі, прасторавае арыентаванне з дапамогай кія і GPS-навігацыі, карыстанне сучаснымі тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі, сталовы этыкет, танцы, make-up - і ўсё гэта без зрокавага кантролю, - адзначыла Марына Панкратава. - Да канца бягучага года плануецца навучыць каля 100 інвалідаў па зроку».

Першы навучальны курс адбыўся з 29 мая па 2 чэрвеня для пяці жыхароў рэгіёнаў і двух мінчан. Такія курсы будуць праходзіць на рэгулярнай аснове. Мяркуючы па колькасці заявак, ахвотных вельмі шмат - магчымасцю асвоіць патрэбныя для жыцця навыкі хочуць скарыстацца і іншагароднія, і мінчукі. Найбольшую цікавасць выклікаюць у іх танцавальныя навыкі і камп'ютарныя тэхналогіі. Праект рэалізуецца ў партнёрстве з грамадскім аб'яднаннем «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» пры фінансавай падтрымцы пасольства ЗША ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0