3 чэрвеня 67-гадовы мужчына трапіў у Бальніцу хуткай дапамогі з апёкамі 94% паверхні цела.
Перад тым як зацягнуцца цыгарэтай у сябе на кухні ў адной з пяціпавярховак на вуліцы Ландара, мужчына выпадкова разліў на сябе гарэлку. З-за ўспышкі пароў спірту на ім загарэлася адзенне.
Ратавальнікаў выклікалі суседзі, учуўшы пах паленага.
Сёння днём мужчына памёр, паведамілі ў МНС.





