Сталі вядомыя матывы электрыка Сяргея Ягорава, які расстраляў у Цвярской вобласці Расіі дзевяцерых чалавек.

Ягорава нанялі, каб правесці электраправодку ў доме гаспадара ўчастка. У той час, пакуль мужчына важдаўся з правадамі, кампанія ўжо пачала адпачываць. Пасля працы электрыка запрасілі за стол.

«Гаспадар дачы і яго госці пачалі здзекавацца з Ягорава. Яны служылі ў паветрана-дэсантных войсках і пачалі смяяцца, што ён такі худы і маленькі. Ён, пакрыўдзіўшыся, пайшоў на сваё лецішча, якое знаходзіцца ў тым жа пасёлку, узяў карабін «Сайга», насыпаў у кішэню 10-15 патронаў і вярнуўся да кампаніі», — паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на сілавікоў. 

Нягледзячы на тое што Ягораў прыйшоў са зброяй, кампанія працягвала жартаваць з яго. Калі мужчыну надакучылі здзекі, ён падняў карабін і адкрыў агонь. Сам падазраваны сцвярджае, што ўсіх сваіх ахвяр застрэліў з аднаго ражка. Тыя, хто быў не моцна п'яны, паспрабавалі бегчы. Адзін з загінулых не дабег дзесяць метраў да свайго дачнага доміка. Ягораў дагнаў яго і стрэліў у галаву.

Спачатку было знойдзена восем трупаў. Яшчэ адна забітая жанчына, як выявілася, была схавана ў багажніку аўтамабіля. Яна адмовілася выкопваць сабе магілу, тады Ягораў застрэліў і яе.

Побач з целамі, якія электрык сцягнуў у адну кучу, супрацоўнікі праваахоўных органаў выявілі каністру з бензінам і газету. Як мяркуецца, ён збіраўся спаліць трупы. Адразу пасля затрымання Сяргей Ягораў прызнаў віну і напісаў яўку з павіннай.

Дык ці быў дэсантнікам ён? Не.

«Ніхто ён — ні памежнік, ні вэдэвэшнік, гэта я на 300% магу сказаць», — заявіў афіцыйны прадстаўнік упраўлення МУС па Цвярской вобласці Расіі Вадзім Леўшын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0