Гары Дэвід Полік, былы рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, выставіў на продаж свой дом у штаце Каларада. Ён просіць за нерухомасць $1 875 000. Пра гэта паведамляецца ў артыкуле партала Reformation.
Маёнтак з гасцявым домікам і участкам плошчай больш за 110 тысяч квадратных метраў знаходзяцца ў мястэчку Эвергрын за 30 міляў ад Дэнвера, сталіцы штата Каларада.
Полік набыў у 2008 годзе ўчастак за $250 тысяч і збудаваў на ім дом.
У склад жыллёвага комплексу былога рэктара ЕГУ ўваходзяць асноўны двухпавярховы дом з высокай столлю, камінам, вінным лёхам, чатырма туалетамі, трыма спальнямі і двума гаражамі, аб'яднанымі з гасцявым домікам.





