Рабатызаваны механізм AI-MATHS сёлета паспрабуе здаць экзамен па матэматыцы, перадаюць інфармацыйныя агенцтвы.
Выпрабаванне для штучнага інтэлекту будзе доўжыцца каля двух гадзін, за гэты час яму трэба будзе справіцца з некалькімі задачамі па матэматыцы.
Раней робат ўжо спрабаваў здаць экзамен, аднак падчас выпрабаванняў ён развянчаў міф пра тое, што штучны інтэлект здольны разабрацца з любой задачкай для выпускнікоў школ. Машына набрала ўсяго 93 балы, перавысіўшы прахадны мінімум усяго на 3 балы.
Зрэшты, за год робат-матэматык істотна «пракачаў» свае інтэлектуальныя здольнасці (дзякуй праграмістам) і сёлета ад яго можна чакаць больш уражваючых вынікаў.





