Анансаваную фотасесію з папулярным блогерам, у якога на ютуб-канале больш за паўтара мільёна падпісантаў, давялося адмяніць.
Калі Улад накіраваўся да выхаду, падлеткі-фанаты абступілі яго з усіх бакоў і не давалі прайсці, а потым пабеглі за ім на паркоўку і спрабавалі перакрыць рух машын, каб не адпусціць свайго куміра.
Што праўда, Улад змог уцячы.
Сустрэча з блогерам адбылася ў дзень яго нараджэння, 5 чэрвеня. Як вынікае з анкеты ў сацыяльных сетках, яму 21 год.
Фотаздымак Улада з сустрэчы з прыхільнікамі на яго старонцы «УКантакце» за тры гадзіны паспеў сабраць больш за 9 тысяч лайкаў і 700 каментароў.
Як Улад Бумага стаў папулярным





