Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў дэпутатам Дзярждумы падумаць над увядзеннем прысягі або цырымоніі прынясення прысягі пры ўступленні ў расійскае грамадзянства, піша ВВС.

«У нас, калі людзі ў войска прыходзяць, прысягу прамаўляюць. Але калі чалавек уступае ў грамадзянства нашай краіны, то тут таксама можна было б падумаць і ўзяць досвед некаторых замежных дзяржаў, калі ёсць клятва, прысяга, іншы ўрачысты акт, якім чалавек пацвярджае свой намер стаць грамадзянінам нашай краіны», — сказаў Пуцін на сустрэчы са спікерам Дзярждумы Вячаславам Валодзіным.

Той у адказ паабяцаў, што дэпутаты вывучаць міжнародны досведу гэтым пытанні і, з улікам расійскіх традыцый, прапануюць на зацвярджэнне прэзідэнту тэкст прысягі або клятвы на вернасць Расіі.

Пуцін у ходзе сустрэчы таксама заявіў, што падтрымлівае ўнясенне ў заканадаўства норму, якая дазваляе адбіраць расійскае грамадзянства ў людзей, якія пасля яго атрымання былі абвінавачаныя ў тэрарыстычнай дзейнасці.

«Трэба пракансультавацца з Канстытуцыйным судом, вядома. Але я ў цэлым падзяляю такую пазіцыю», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?