Фан-сектар зборнай Беларусі падчас матча з Балгарыяй вывесіў на трыбуне выяву «Пагоні», а таксама два сцягі — нацыянальны бел-чырвона-белы і ўкраінскі жоўта-блакітны.
Заўзятары скандзіравалі «Жыве Беларусь!» і спявалі «Воіны святла».
Матч скончыўся перамогай Беларусі з лікам 2:1.





