Сігнал аб пажары ў доме па зав. Гастэлы ў Оршы паступіў у 4.47, паведамляе сайт Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У выніку пажару ў пакоі пашкоджаныя сцены, столь, маёмасць.
На месцы ўзгарання знойдзеныя целы жанчыны і мужчыны 1968 і 1975 гадоў нараджэння адпаведна. Прычына пажару высвятляецца.





