Праваабаронца Ігар Каляпін з Камітэта па прадухіленні катаванняў заявіў, што чачэнскага барца Мурада Амрыева, затрыманага па запыце расійскіх праваахоўных органаў у Беларусі і перададзенага Расіі, вызваляюць з-пад варты, піша ВВС.
«Мурада Амрыева вызваляюць з-пад варты. Астатняе будзе залежаць ад яго жадання і яго волі. Гэтая гісторыя скончылася добра», — напісаў Каляпін на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Член савета па правах чалавека пры кіраўніку Чачні Хеда Саратава ў сваю чаргу анансавала прэс-канферэнцыю з удзелам Амрыева, якая пройдзе ў Грозным 10 чэрвеня.