Гарадзенскія міліцыянты знайшлі жыхара Гродна, які ўцёк з месца здарэння пасля ўчынення смяротнага наезду на мужчыну, які ляжаў на праезнай частцы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
33-гадовы гарадзенец каля 12-й гадзіны ехаў на аўтамабілі «Пежо» на працу ў начную змену. Паблізу чыгуначнага пераезду станцыі Аульс ён убачыў перашкоду для руху, але наезду пазбегнуць не змог.
Пасля здарэння кіроўца спалохаўся і вярнуўся ў горад, паездзіў па ім і пакінуў машыну на прывакзальнай плошчы. На працу прыехаў на таксі.
Міліцыянты, выказаўшы здагадку, што наезд мог здзейсніць хнехта з работнікаў прадпрыемстваў з кругласутачным цыклам, выйшлі на кіроўцу. Ён прызнаўся.
Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы 24-гадовы мужчына ляжаў на праезнай частцы і не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі.





