Паміж гандлёвымі шэрагамі хадзілі скамарохі і раздавалі абаранкі. Часам у натоўпе з'яўляліся людзі ў камуфляжы са стужкамі колераў расійскага сцягу. На прыступках ля сцэны за натоўпам назірала некалькі казакоў.
Ад колераў і разнастайнасцяў строяў удзельнікаў магло застракацець уваччу, але гэта была і адна з мэтаў дня Расіі ў Мінску — паказаць шматнацыянальны склад краіны. Сярод актыўнасцяў для гледачоў былі традыцыйныя рускія народныя забавы: гіравы спорт, перацягванне канатаў ды кулачныя баі.
Майстар-клас па размалёўванні матрошак.
Тыдзень таму ля Ратушы прайшоў Дзень Швецыі, а расклад да канца лета наступны:
17 чэрвеня — Дзень культуры Казахстана
24 чэрвеня — Дзень культуры Літвы.
29 ліпеня — Дзень культуры Фінляндыі.
5 жніўня — Дзень культуры Карэі.
12 жніўня — Дзень культуры Азербайджана
19 жніўня — Дзень культуры Украіны.
26 жніўня — Дзень культуры Арменіі.
27 жніўня — Дзень культуры Індыі.
2 верасня — Дзень культуры Грузіі.
16 верасня — Дзень культуры Польшчы.
17 верасня — Дзень яўрэйскай культуры.





