Тысячу крыжоў зрабілі і паставілі за народныя грошы цягам апошніх 20 гадоў у Курапатах, на месцы масавых пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Аднак драўляныя крыжы досыць скора гніюць. Таму плануецца замяніць іх на металічныя. Паводле ініцыятараў, на набыццё матэрыялу, рэзку, зварку і афарбоўку новых крыжоў патрабуецца дзесяць тысяч рублёў. Ахвяраваць на гэтую справу можна праз краўдфандынгавую платформу «Талака».
Таксама ахвяраваць можна, звязаўшыся з кіраўніком грамадскай дырэкцыі Народнага Мемарыяла «Курапаты» Алесем Чахольскім (29) 973-49-10 або [email protected].
На «Талацэ» ўжо сабрана 40% ад неабходнага, да канца кампаніі застаецца 28 дзён.





