У падмаскоўным пасёлку Кратава 49-гадовы былы супрацоўнік МНС Ігар Зянкоў адкрыў стральбу па людзях. Спачатку ён забіў людзей у сябе дома, пасля страляў з акна. Колькасць забітых пакуль невядомая — відавочцы кажуць пра чатырох ахвяр.
Калі да дома прыехала Расійская гвардыя, былы ратавальнік стаў закідваць сілавікоў гранатамі часоў Другой сусветнай вайны.
Калі пачаўся штурм дома, Зянкоў здолеў, адстрэльваючыся, уцячы ў лес.
Як паведаміла міліцыя, пры затрыманні ён быў забіты.
Расійскія СМІ па спасылкай на свае крыніцы ў сілавых ведамствах паведамляюць, што ён служыў ці то ў Чачні, ці то ў Афганістане. Магчыма, быў супрацоўнікам АМАП. Па словах суседзяў, Зянкоў меў псіхічнае захворванне.





