Нядаўна беларусы даведаліся пра тое, што хлопчык з інтэрнэту накшталт Улада Бумагі здольны сабраць у адным месцы некалькі тысяч фанатаў-прыхільнікаў, але насамрэч такіх, як ён, даўно ўжо шмат. «Відак» дае моладзі магчымасць пазнаёміцца з новымі зоркамі ўжывую: на фестывалі можа будзе пагутарыць са Стасам Давыдавым, Дзмітрыем Ермузевічам, Юляй Гадуновай, Прыемным Ільдарам, LizzzTV і іншымі.

Хэдлайнеры фэсту.

Хэдлайнеры фэсту.

У футбольным манежы таксама выступіць Андрэй Мартыненка — скандальны блогер з Украіны. Адзін з яго самых папулярных відэаэксперыментаў, дзе хлопец сваёй спермай апладняе курынае яйка і вырошчвае гамункула, паглядзелі больш за 6 мільёнаў чалавек.

Акрамя таго, у праграме чакаюцца адукацыйныя лекцыі, выступленні спецыялістаў youtube-сферы, аўтограф-сесія, праца тэматычных зон, фуд-корт, а таксама канцэртная праграма з удзелам Дзмітрыя Камінскага, L-Jane, Homie і хэдлайнера — гурта «Хлеб».

Набыць квіткі на мерапрыемства і даведацца пра іншыя падрабязнасці можна на афіцыйным сайце.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?