Грамадзяне Францыі ў нядзелю возьмуць удзел у другім туры парламенцкіх выбараў. Прэзідэнт Эмануэль Макрон, чыя створаная ўсяго год таму партыя «Наперад, рэспубліка!» лідзіравала ў першым туры, разлічвае ўмацаваць свае пазіцыі ў парламенце і стварыць базу для правядзення рэформаў.

Напярэдадні выбараў Макрона з жонкай бачылі падчас катання на роварах.

Напярэдадні выбараў Макрона з жонкай бачылі падчас катання на роварах.

Чакаецца, што паплечнікі Макрона атрымаюць перамогу і заваююць большасць месцаў у нацыянальным сходзе Францыі.

Пасля другога тура партыя Макрона і блізкі ёй «Дэмакратычнай рух» могуць, паводле адзнак экспертаў, заняць 445 з 577 месцаў у ніжняй палаце парламента, паведамляе ВВС.

Партыі з больш багатай гісторыяй заклікалі выбаршчыкаў падтрымаць супернікаў Макрона, каб перашкодзіць манапалізацыі ўлады.

Макрон стварыў партыю «Наперад, рэспубліка!» у красавіку 2016 года, палова яе кандыдатаў практычна не мае палітычнага вопыту.

Выбары ў нацыянальную асамблею праводзяцца ў два туры. 18 чэрвеня галасуюць выбаршчыкі ў тых акругах, дзе кандыдаты ў першым туры не набралі больш за 50% галасоў.

У першым раўндзе партыя Макрона і «Дэмакратычны рух» разам сабралі 32,3% галасоў.

Другое месца ў першым туры заняла правацэнтрысцкая партыя «Рэспубліканцы» экс-прэзідэнта Нікаля Сарказі з вынікам у 15,77%. Крайнеправы «Нацыянальны фронт» Марын Ле Пэн атрымаў 13,2% галасоў. Сацыялістычная партыя папярэдніка Макрона Франсуа Аланда, якая страціла статус кіруючай, а таксама іх саюзнікі, атрымалі ўсяго 9,5%.

Яўка ў першым туры была самай нізкай за ўвесь час існавання Пятай рэспублікі (ад 1958 года).

Адзін з лідараў партыі «Рэспубліканцы» Франсуа Баро пасля першага тура заявіў, што нізкая яўка выбаршчыкаў сведчыць пра «глыбокі раскол» ў французскім грамадстве, а Ле Пен сказала, што выбарчая сістэма Францыі мае патрэбу ў рэформах.

Партыя «Наперад, рэспубліка!» вылучыла ў парламент кандыдатаў з розных сфер жыцця, у тым ліку студэнтаў і пенсіянераў, многія з якіх пачаткоўцы ў палітыцы. Адбор кандыдатаў праводзіўся на падставе рэзюмэ, дасланых па электроннай пошце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0