Ахвярамі лясных пажараў у Партугаліі сталі сама меней 62 чалавекі, некаторыя з іх загінулі ў вогненнай пастцы, калі іх аўтамабілі апынуліся заблакаваныя на абхопленай агнём дарозе.
Яшчэ 59 чалавек, у тым ліку пажарныя, атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці.
Прэм'ер-міністр краіны Антоніу Кошта назваў тое, што адбываецца «вялікай трагедыяй».
У зону бедства скіраваныя 160 пажарных разлікаў.
«Колькасць загінуўшых яшчэ можа павялічыцца», - папярэдзіў кіраўнік урада, выступаючы ў ў штаб-кватэры службы грамадзянскай абароны.
Дзяржаўны сакратар па пытаннях унутраных спраў Жоржэ Гомеш казаў журналістам, што 16 загінулых згарэлі жыўцом у сваіх аўтамабілях на аўтатрасе ў муніцыпалітэце Педраган-Грандзі на ўсходзе краіны. Яны спрабавалі пакінуць раён лясных пажараў.
Яшчэ трое задыхнуліся ў дыме.
Згарэлы дом у пасёлку Педраган-Грандзі.
Мэр аднаго з населеных пунктаў раней сказаў журналістам, што для таго, каб засцерагчы ўсе пасёлкі, якім пагражае агонь, не хапае пажарных.
Агонь распаўсюджваецца з вялікай хуткасцю, рухаючыся адначасова з чатырох напрамкаў, казаў Гомеш.
Прэзідэнт краіны Марселу Рэбелу ды Соза адправіўся ў раён бедства, каб сустрэцца з сем'ямі загінуўшых. Ён заявіў, што пажарныя зрабілі «усё, што маглі».
У некалькіх рэгіёнах Партугаліі спёка ў апошнія дні перавышала 40 градусаў.
Лясныя пажары часта адбываюцца ў Партугаліі, аднак часцей за ўсё ў жніўні, калі на тэрыторыі краіны ўсталёўваецца сухое і гарачае надвор'е. Год таму ў іх тушэнні бралі ўдзел каля 4 тысяч пажарных і 26 самалётаў.
У мінулыя гады ад пажараў больш пакутавала паўночная, лясістая частка Партугаліі.





