Такая інфармацыя прагучала ў праграме «Нашы навіны» ў вячэрнім эфіры тэлеканалу ОНТ 17 чэрвеня.
«Пытаньне паставак нафты для беларускіх НПЗ (гэта 24 мільёны тон штогод) урэгулявана на найбліжэйшыя тры гады. Адкрытай пакуль застаецца толькі газавая тэма, — гаварылася ў рэпартажы ОНТ. — Але і яна, лічыць расейскі віцэ-прэм’ер, будзе зьнятая ў найбліжэйшы час.
Цяпер бакі ўзгадняюць агульныя падыходы для стварэньня адзінага рынку на тэрмін да 2025 года. Збліжэньне ў фармаваньні цэнаў на энэрганосьбіты павінна забясьпечыць роўныя ўмовы для суб’ектаў гаспадараньня Беларусі і Расеі».
Віцэ-прэм'ер Расеі Аркадзь Дварковіч заявіў, што фармаваньне адзінага рынку нафты і газу будзе завершанае да 2025 г.





