«Марш роўнасці», арганізаваны ў Кіеве прадстаўнікамі ЛГБТ-супольнасці, суправаджаўся некалькімі канфліктамі.
Ілюстрацыйнае фота.
У адным з іх сышліся два беларусы.
Беларус Міхась выйшаў на месца правядзення шэсця з бел-чырвона-белым сцягам. На яго накінуўся іншы беларус, Павел, і спрабаваў адабраць палотнішча.
Міхась у каментары журналістам выказаў шкадаванне, што ў сталіцы Украіны беларуская нацменшасць падвяргаецца нападам. А вось Павел заявіў, што, на яго думку, апанент прыніжае беларускую дзяржаву.





