У панядзелак, 26 чэрвеня, прайшло грамадскае абмеркаванне праекта забудовы Асмалоўкі. Гістарычнаму кварталу з адметнымі двухпавярховымі дамкамі, прапануюць знос. На яго месцы могуць з’явіцца шматпавярховікі з крамамі і падземнымі стаянкамі.

Мясцовыя жыхары стаяць гарой за гэты раён, унікальны для горада. Тут надзвычай мала аўтамабіляў і надзвычай шмат дрэваў, можна сказаць, людзям пашанцавала жыць пасярод парку.

Грамадскае абмеркаванне праекта будзе доўжыцца да 17 ліпеня. Калі дэтальны план па выніках будуць рэкамендаваць да далейшага зацвярджэння, яго накіруюць на экспертызы. Канчатковае рашэнне прыме Мінгарвыканкам. Гэта адбудзецца не раней, чым праз тры месяцы.

Навошта хочуць зносіць Асмалоўку? Сем галоўных пытанняў і адказаў

* * *

Паводле праекта забудовы Асмалоўкі, усе старыя двухпавярховікі ў раёне вуліц Багдановіча — Кісялёва — Куйбышава — Камуністычная мусяць быць знесеныя. На іх месцы павінны з’явіцца новыя жылыя 5—6-павярховыя дамы з убудаванымі гандлёвымі памяшканнямі і падземнымі аўтастаянкамі. Два кварталы аб’яднае крытая грамадска-гандлёвая вуліца з падземнымі аўтастаянкамі.

Праект таксама закранае суседні квартал у межах вуліц Багдановіча — Кісялёва — Старавіленскай — Камуністычнай. Там хочуць пабудаваць 9-12-павярховы жылы дом і 4-5-павярховы офісны будынак.

* * *

Пяць прычын, чаму Асмалоўка не павінна быць знесеная

Зісер — абаронцам Асмалоўкі: «Знайшлі мне спадчыну! Навошта гэтыя баракі ў цэнтры?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?