27 чэрвеня ў 200-х метрах ад беларуска-літоўскай мяжы памежны нарад выявіў двух невядомых грамадзян, паведамляе сайт Дзяржпагранкамітэта.

Заўважыўшы памежнікаў, яны паспрабавалі ўцячы і пабеглі ў кірунку сумежнай тэрыторыі. На законныя патрабаванні спыніцца мужчыны не рэагавалі. У мэтах недапушчэння незаконнага перасячэння мяжы была ўжытая табельная зброя, і парушальнікі былі затрыманыя.

Праз некалькі гадзін недалёка ад мяжы ў ваколіцах населенага пункта Галавенчыцы былі знойдзеныя два пакінутыя аўтамабілі. У выніку пошукавых мерапрыемстваў памежнікі затрымалі яшчэ шасцярых парушальнікаў, якія спрабавалі незаконна перайсці беларуска-літоўскую мяжу праз лес.

Усе затрыманыя аказаліся жыхарамі Гродна. У цяперашні час у дачыненні да парушальнікаў працягваюцца праверачныя мерапрыемствы. Пачаты адміністрацыйны працэс па арт. арт. 23.29 (замах на незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы), 23.30 (парушэнне пагранічнага рэжыму), 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КоАП Рэспублікі Беларусь.

Санкцыі дадзеных артыкулаў прадугледжваюць накладанне штрафу ў памеры да ста базавых велічынь, а за аказанае непадпарадкаванне законным патрабаванням памежнікаў асобным грамадзянам можа пагражаць і адміністрацыйны арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?