Беларусь вядзе перагаворы аб пастаўках у Маскву першай партыі электробусаў. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандр Шумілін, перадае БЕЛТА.

Інтарэс у расійскага боку да беларускага электратранспорту вельмі высокі, падкрэсліў кіраўнік дзяржкамітэта. «Мы паставілі ўжо такі транспарт для доследнай эксплуатацыі, ёсць яго характарыстыкі, цяпер прапрацоўваецца пытанне аб пастаўках у Маскву партыі электробусаў з перспектывай выхаду ў іншыя рэгіёны Расіі», — праінфармаваў Аляксандр Шумілін.

Галоўная перавага электратранспарту ў яго экалагічнасці. «Электробусы не забруджваюць навакольнае асяроддзе. Яны не прывязаны правадамі да маршруту, зараджаюцца на станцыі 5-7 хвілін, а паміж прыпынкамі курсіруюць на электрычным ходзе», - расказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0