Паўабаронца зборнай Беларусі Станіслаў Драгун падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ. Футбаліст сканчваў мінулы сезон у расійскім «Арэнбургу».

Цымусу сітуацыі дадае той факт, што раней Драгун гуляў за мінскае «Дынама» — самага прынцыповага суперніка БАТЭ. У чэмпіянаце Беларусі паўабаронца правёў за сталічны клуб 129 гульняў і лічыўся адным з сімвалаў каманды. Цяпер многія фанаты «Дынама» зневажальна выказваюцца пра Драгуна, палічыўшы яго здраднікам.

Футбаліст паспеў пагуляць за мінскі «Лакаматыў», «Гомель», мінскае «Дынама», самарскія «Крылы Саветаў, маскоўскае «Дынама» і «Арэнбург».

На рахунку Драгуна 42 гульні за зборную Беларусі і 5 забітых галоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?