Форвард «Барселоны» і зборнай Аргенціны Ліянэль Месі ў пятніцу ажаніўся з Антанэлай Ракуца у іх родным горадзе Расарыа, паведаміў тэлеканал Todo Noticias.
На вяселле былі запрошаныя 260 гасцей. У Расарыа прыбылі гульцы «Барселоны» Неймар, Луіс Суарэс і Жэрар Піке са сваёй нявестай — калумбійскай спявачкай Шакірай, а таксама Карлес Пуёль, Серхіа Агуэра, Гансала Ігуаін.
На свяце таксама прысутнічалі двое сыноў пары, якая знаходзіцца ў стасунках ужо больш за 10 гадоў, іх сябры дзяцінства.
З нагоды ўрачыстасці ў горадзе былі зробленыя дадатковыя меры бяспекі — былі задзейнічаны больш за 300 супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Гатэль, у якім праходзіла цырымонія, знаходзіўся пад аховай прыватнай фірмы.
0
0
0
0
0
0