Ішоў я, ішоў.
Ішоў я, блукаў,
шчасьця шукаў, вясну гукаў.
Ня думаў пра нейкае там шоў.

Проста ішоў.
Ішоў я, ішоў.
Ад сяла да сяла.

Звычайнай дарогай дарога была.
Ня бачыў, ня ведаў ніякага шоў.
Хоць доўга ішоў.

Ішоў я, ішоў…
Куды прыйшоў?

Ці не ў краіну міражоў?
Дзе рэчаіснасьць, а дзе шоў?
Вось дык прыйшоў.

Вясна бяз звонкіх капяжоў.
Шоў…
Начальнік на ўвесь экран узышоў.
Шоў…
Лета бязь цёплых ліўняў — дажджоў.
Шоў…
Герарх да амбоны чынна пайшоў.
Шоў…
Зіма бязь сьнегу, без скавышоў.
Шоў…
Судзьдзя ў змагару хулігана знайшоў…
Шоў…
Зрабілася нават для малышоў
Марай блакітнаю тэлешоў.

Тэлешоў,
арт-шоў,

сэкс-шоў…
Што за шоўмэн прыйшоў?

Ойча нябесны, па волі Тваёй
ці па шайтанавай волі злой
ён ладзіць шоў?

* * *

Штодзённа ў рубрыцы «Літаратура» на сайце НН — новыя творы і мініятуры. Чытайце для сэрца, чытайце для розуму, чытайце для мовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?