Увечары 7 ліпеня міліцыя затрымала 17-гадовага падазраванага, які ўцёк падчас следчага эксперыменту ў Смалявіцкім раёне больш за тыдзень таму. Пра гэта TUT.BY распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак.

«7 ліпеня ў 21.15 затрыманы малады чалавек, які ўцёк з-пад варты 29 чэрвеня. Цяпер ён знаходзіцца ў Смалявіцкім РАУС», - паведамілі ў міліцыі.

Пры якіх абставінах быў затрыманы падазраваны, дзе ён хаваўся ўвесь гэты час і іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.

Нагадаем, 29 чэрвеня, з 17-гадовым падазраваным ва ўгоне аўтамабіля праводзіўся следчы эксперымент. Якім чынам маладому чалавеку ўдалося ўцячы з-пад варты, таксама не паведамлялася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0