Днём 7 ліпеня паблізу вёскі Ельніца Мінскага раёна патануў 16-гадовы падлетак, паведаміла афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Анастасія Швайбовіч.

Ратавальнікі 7 ліпеня ў 15.00 атрымалі паведамленне аб тым, што недалёка ад вёскі Ельніца Мінскага раёна тоне чалавек.

Калі ратавальнікі прыбылі на месца, на паверхні акваторыі чалавека не было. Пазней вадалазы знайшлі цела падлетка за 15 метраў ад месца ўтаплення.

Высветлілася, што паблізу кар'ера адпачывала кампанія падлеткаў. 16-гадовы хлопец ныраў з берага ў ваду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?