Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон прыедзе ў Беларусь з рабочым візітам, у рамках якога наведае «Славянскі базар» у Віцебску, а таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі малдаўскай дыяспары ў Мінску.
Пасольства Малдовы ў Беларусі запрашае грамадзян на сустрэчу прэзідэнта Малдовы Ігара Дадона з прадстаўнікамі малдаўскай дыяспары, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі. Сустрэча пройдзе 12 ліпеня ў 18.05 у будынку Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур у Мінску.
Як стала вядома раней, прэзідэнт Малдовы прыме ўдзел у XXVI Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Рабочы візіт Ігара Дадона ў Беларусь пройдзе 12-14 ліпеня.