Reuters.com

Reuters.com

20-гадовы хаўбек «Аякса» Абдэльхак Нуры страціў прытомнасць ў другім тайме кантрольнага матча з «Вердэрам» на перадсезонным зборы ў Аўстрыі, паведамляе афіцыйны твітар амстэрдамскага клуба. Футбалісту на працягу 15 хвілін аказвалі дапамогу на полі, пасля чаго на верталёце адвезлі ў бальніцу. Перарваны матч вырашылі не дагульваць.

Цяпер паўабаронца знаходзіцца ў стабільным стане пад наглядам лекараў. Абследаванне выявіла ў Нуры арытмію. Страту прытомнасці звязваюць з парушэннем сардэчнага рытму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0