Законапраект аб рэінтэграцыі, распрацаваны Радай нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, прызнае асобныя раёны Данецкай і Луганскай абласцей часова акупаванымі Расійскай Федэрацыяй. Пра гэта гаворыцца ў тэксце дакумента, на які спасылаецца «РБК-Украіна».

Reuters

Reuters

У прыватнасці, аб гэтым сведчыць арт. 1 праекта закона «Аб асаблівасцях дзяржаўнай палітыкі па аднаўленні дзяржаўнага суверэнітэту Украіны над часова акупаванай тэрыторыяй Данецкай і Луганскай абласцей Украіны».

Таксама, згодна з п. 1 арт. 1, у Данецкай і Луганскай абласцях часова акупаванай прызнаецца сухапутная тэрыторыя, у межах якой фармаванні ўзброеных сіл РФ і незаконныя фармаванні, створаныя пры ўдзеле РФ і кіраваныя ёю, а таксама акупацыйная адміністрацыя РФ ўсталявалі і рэалізуюць сваю ўладу.

Паводле другога пункта 1 арт., часова акупаванымі прызнаюцца знешнія і ўнутраныя марскія воды і паветраная прастора над адпаведнымі тэрыторыямі.

Першая старонка дакумента

Першая старонка дакумента

Арт. 2 дакумента дэкларуе незаконнасць любых органаў і службовых асоб, не прадугледжаных Канстытуцыяй і законамі Украіны, і створаных, прызначаных або абраных незаконным спосабам. Любы з іх акт, рашэнне або дакумент прызнаюцца несапраўднымі.

У арт. 3 і 4 законапраекта гаворыцца аб дзяржаўнай палітыцы ў дачыненні да часова акупаваных тэрыторый. У прыватнасці, яе мэтай ставіцца аднаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Украіны на гэтых тэрыторыях, іх вызваленне і аднаўленне ў іх межах канстытуцыйнага ладу, а таксама абарона правоў і свабод грамадзян Украіны, якія пацярпелі ад расійскай агрэсіі.

Ст. 5 і 6 дакумента апісваюць метады забеспячэння дзяржсуверэнітэту Украіны і абароны правоў і свабод грамадзян.

У той жа час арт. 7 дэкларуе, што пры ажыццяўленні палітыка-дыпламатычных мерапрыемстваў па аднаўленні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны забяспечваецца прыярытэтнасць выканання палажэнняў Мінскага пратаколу ад 5 верасня 2014 года, а таксама Мінскага мемарандума ад 19 верасня таго ж года і «комплексу мерапрыемстваў» ад 12 лютага 2015 года.

«Прэзідэнт Украіны ў перыяд дзеяння гэтага закона можа прымаць рашэнні аб выкарыстанні УСУ і іншых законных ваенных фармаванняў у Данецкай і Луганскай абласцях для стрымлівання і адпору ўзброенай агрэсіі РФ, аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, забеспячэння аховы і абароны дзяржаўнай мяжы краіны і лініі размежавання», — гаворыцца ў арт. 9 праекта закона аб рэінтэграцыі Данбаса.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?