«Усе гэтыя словы я ўзяў з чытанак, хрэстаматый 1920-х гадоў. І само ўжыванне іх у папулярнай літаратуры гаворыць пра тое, што яны тагачасным чытачам былі зразумелыя. Тады людзі лепш ведалі мову», — кажа спадар Запрудскі.
Ён прызнаецца, што некаторыя з прыведзеных слоў не ведаў, пакуль не сустрэў іх у літаратуры і не стаў шукаць значэнне. Многія зразумелыя з кантэксту. Але ў «голым» выглядзе даць правільнае тлумачэнне — не самая простая задача.
А вось іншыя 30 слоў ад Сяргея Запрудскага, якія не ўвайшлі ў тэст. Ведаеце іх значэнне? Пішыце ў каментарах!
- Абстрыкаць
- Балоціць
- Вітка
- Вожэрдзь
- Выжануць
- Гараднічы
- Дадзяваць
- Канарка
- Качолка
- Маліставаць
- Мескі
- Мэнчыцца
- Нарок
- Настойны
- Плавук
- Провей
- Прыжануць
- Разгавіны
- Ральнічы
- Роўнікавы
- Ручыць
- Салоны
- Самаісны
- Свячоны
- Спадак
- Стадка
- Сукромны
- Сцірка
- Тлен
- Урымсціцца





