Улады Шры-Ланкі ўводзяць поўную забарону на імпарт, вытворчасць і продаж у краіне пластыкавых пакетаў, упакоўкі, посуду і іншых прадметаў аднаразовага выкарыстання з пластыку, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на газету Daily Mirror.

Чакаецца, што забарона ўступіць у сілу ўжо з 1 верасня 2017 года.

Пры гэтым адначасова з увядзеннем забароны на пластыкавыя тавары ў Шры-Ланцы плануюць пачаць выпуск прадметаў ужытку з альтэрнатыўных матэрыялаў — паперы, трыснягу, тканіны, біяраскладальных пластмас. Кампаніі, якія будуць вырабляць дадзеную прадукцыю, атрымаюць падатковыя льготы.

Пластыкавае смецце, якое застаецца пасля выкарыстання ў сферы грамадскага харчавання і гандлю, прыводзіць да забруджвання вострава. Вялікая колькасць пластыкавых пакетаў у гарадскіх сцёках і рэках прывяла да застойвання вады, размнажэння маскітаў, распаўсюджвання малярыі і ліхаманкі дэнге.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0