Двое расіян спрабавалі перасекчы беларуска-польскую мяжу ў прычэпе грузавіка, паведамляецца на сайце Дзяржпагранкамітэта

Ноччу 14 ліпеня ў пункце пропуску «Казловічы» брэсцкія памежнікі затрымалі на рэжымнай тэрыторыі двух грамадзян Расіі.

«Мужчыны праніклі ў прычэп грузавога аўтамабіля і спадзяваліся такім спосабам бесперашкодна перасекчы беларуска-польскую мяжу. Свае незаконныя намеры яны не хавалі — у гэтай краіне жыхары Арэнбурга і Грознага разлічвалі палепшыць умовы жыцця», — распавялі ў ДПК.

Абодва аформленыя парушальнікамі дзяржаўнай мяжы, а арэнбуржац яшчэ і парушальнікам правілаў знаходжання на тэрыторыі Беларусі. Яны прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання з дэпартацыяй тэрмінам на 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?