mfa.gov.by
17 ліпеня намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка прыняў прызначанага Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Ісландыя у Рэспубліцы Беларусь спн Берглінд Асгейрсдоцір з нагоды пачатку яе дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі беларуска-ісландскага супрацоўніцтва.
Б.Асгейрсдоцір таксама ўручыла А.Краўчанку копіі даверчых грамат. Пасол Ісландыі ў Беларусі акрэдытуецца пасля больш чым дзесяцігадовага перапынку, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
0
0
0
0
0
0