«ДТЗ здарылася 16 ліпеня прыблізна ў 18:20. За рулём «Мазды» знаходзілася 23-гадовая дзяўчына. Паводле папярэдняй інфармацыі, яна няправільна выбрала хуткасць пры заездзе на паркоўку і, не даўшы рады кіраванню, літаральна заехала ў гандлёвы павільён», — паведамляе брэсцкае ДАІ.

Пасля здарэння дзяўчына збегла з месца ДТЗ, пакінуўшы ў на заднім пасажырскім сядзенні 28-гадовага пасажыра. Мужчына спаў.

На наступны дзень дзяўчына сама прыйшла ў раённае аддзяленне ДАІ. Свае ўцёкі яна патлумачыла страхам перад адказнасцю за аварыю, бо ў лютым 2017 года яна была пазбаўленая правоў — за знаходжанне за стырном нападпітку. Дарэчы, і ў ДАІ дзяўчына з'явілася ў нецвярозым выглядзе. Экспертыза паказала 0,9 праміле.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?