Аўтамабілі на вуліцы Стамбула. EPA
З-за праліўных дажджоў 18 ліпеня былі затопленыя скрыжаванні вуліц і падземныя пераходы, станцыі метро і аўтобусныя прыпынкі. Ратавальнікі дабіраліся да людзей, якія затрымаліся ў машынах і дамах, на гумовых лодках. Міністр транспарту Турцыі Ахмет Арслан назваў гэта «стыхійным бедствам». Аб пацярпелых не паведамляецца.