Фота Сяргея Гудзіліна.
На прадпрыемстве паведамляюць, што новая тактыка супраць безбілетнікаў, перанятая ў еўрапейскіх калег, пачала выкарыстоўвацца з 19 ліпеня. Пакуль што гэта тычыцца толькі тралейбусаў і трамваяў, але хутка правіла павінна стаць агульным і для праверак у аўтобусах, як толькі будуць прынятыя адпаведныя змены ў заканадаўстве аб аўтамабільным транспарце.
З сабой у кантралёраў мусяць быць толькі пасведчанне, бэйдж і відэарэгістратар, каб фіксаваць магчымыя канфліктныя сітуацыі.
Штраф за безбілетны праезд у грамадскім транспарце на сённяшні дзень складае Br11,5.





