Нямецкія рабочыя, якія расчышчалі трушчобы, выявілі таемны схрон, у якім рамантавалі савецкія і ГДР-аўскія аўтамабілі, перадаюць інфармагенцтвы.

За тыповым будынкам хаваўся двор, у якім будаўнікі выявілі таемную майстэрню. У ёй знаходзіліся некалькі кінутых, іржавых і разукамплектаваных «Масквічоў» і рэдкі «дзядуля» ўсходнегерманскага «Трабанта» AWZ P70.

Па звестках журналістаў газеты Berliner Zeitung, апошніх уладальнікаў майстэрні ніхто не можа ўспомніць. Магчыма, апошні ўладальнік проста пакінуў майстэрню і пераехаў у пошуках лепшага жыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0