Па словах чыноўнікаў і некаторых бацькоў, толькі ў шэрагах юных ленінцаў дзеці здольныя навучыцца дабру, працавітасці і жыццю ў калектыве.
«Праз піянераў прывіваюцца навыкі, якія дапамагаюць быць сапраўдным патрыётам сваёй краіны», — распавядае намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў.
Аднак далёка не ўсім па душы гвалтоўны патрыятызм. Залічваюць у дзіцячыя арганізацыі па разнарадцы і адразу цэлымі спісамі. Настаўнікаў, якія спрабуюць пярэчыць гэтай практыцы і адмаўляюцца ціснуць на дзяцей, звычайна выганяюць з шэрагаў педагогаў. А самі дзеці намякаюць, што ў выпадку адмовы пад пагрозай можа апынуцца іх універсітэцкая будучыня.
Настаўніца, якая пажадала застацца неназванай, расказала, што ў школы прыходзяць лісты, дзе напісана, што не менш за палову вучняў мусяць увайсці ў арганізацыю.
«Уладзіміра Ільіча Леніна забываць нельга, бо ён вельмі шмат зрабіў для піянерыі», — кажа школьніца з Жыткавічаў Паліна Сахарава.
Рэпартаж падрыхтаваны ВВС у межах праекту «Рэвалюцыя-100», які прысвечаны ўгодкам Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі.





