Да 28 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 30 ліпеня, паведамілі ў Белгідрамеце.

Будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу ва ўсходніх раёнах пройдуць дажджы. Днём пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, умераны, ноччу ў асобных раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе 10-16 градусаў цяпла, днём будзе плюс 21-26, па паўднёвым захадзе — да 28 градусаў вышэй за нуль.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна