Пад Мінскам прайшоў трэці фестываль авіяцыйнага спорту #Пронебо — адзінае ў краіне авіяшоу ў фармаце гадовага open-air.
На Баравой самалёты і верталёты «шылі» неба і насіліся беспілотнікі, кіраваныя гоншчыкамі ў акулярах віртуальнай рэальнасці. У рэдкія хвіліны, калі тэхніка змаўкала, раздаваліся пстрычкі фотакамер і гучныя апладысменты — так гледачы сустракалі кожны «паветраны» перфоманс. Агулам фэст на Баравой сабраў больш за 25 000 гледачоў.
«У наступным годзе ў Мінску ўпершыню пройдзе чэмпіянат свету па верталётным спорце, але беларусы ўжо сёння рыхтуюцца да галоўных паветраных спаборніцтваў, — кажа міністр спорту Аляксандр Шамко.
Міністр спорту Аляксандр Шамко (у цэнтры, у аранжавай куртцы) і заснавальнік кампаніі А-100 Аляксандр Цэнцер.