Каля 16.00 спыніўся электрычны транспарт у раёне вуліц Куйбышава—Сурганава, паведаміў афіцыйны твітар МНС.

Пазней карыстальнікі сацсетак сталі паведамляць пра адключэнне электрычнасці ў будынках і непрацуючыя святлафоры на вуліцах Някрасава, Бангалор, Арлоўская, Коласа, Харужай, Старавіленскі тракт.

Як паведамілі ў МНС, на трансфарматарнай падстанцыі на вуліцы Карастаянавай адбылося кароткае замыканне электрашчыта. На месцы працуюць рамонтныя брыгады.

Таксама адбылося адключэнне электраэнергіі на падстанцыі 110\10 кВ «Старажоўская», паведамілі ў «Мінскэнерга».

Як паведамілі ў ДП «Мінсктранс», рух тралейбусаў і трамваяў быў адноўлены ў 17.50.

Пазней у МНС паведамілі, што адключэнні электрычнасці ў Мінску не звязаныя з інцыдэнтам на трансфарматарнай падстанцыі.

Як растлумачылі ў ДВА «Белэнерга» каля васьмі гадзін вечара, першапрычынай адключэнняў стала правядзенне няўзгодненых земляных работ арганізацыяй «Мінскрамбуд» у ахоўнай зоне кабельнай лініі 10 кВ і парыў гэтай кабельнай лініі, з прычыны якога адбылося кароткае замыканне.

Аднаўленне электразабеспячэння чакаецца на працягу паўтары-дзвюх гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?