Гэта тыя звесткі пра карыстальнікаў сацсетак, сайтаў і месенджараў, якімі цікавіцца ФСБ. 

Вось, што хочуць ведаць улады Расіі пра карыстальнікаў інтэрнэту:

  • імя, прозвішча і логін (псеўданім), а таксама дату нараджэння, адрас і нумар тэлефона
  • пашпартныя дадзеныя
  • спіс сваякоў і кола зносін
  • мовы, якімі валодае карыстальнік
  • дата і час рэгістрацыі і карыстання сервісам
  • тэксты паведамленняў, перададзеныя файлы і аўдыёзапісы размоваў
  • дадзеныя пра плацяжы
  • IP-адрас і месцазнаходжанне карыстальніка ў дадзены момант
  • уліковыя запісы ў іншых сістэмах 
  • некаторыя іншыя звесткі

У спецыяльны рэестр сэрвісаў, якія мусяць паведамляць дадзеныя пра сваіх карыстальнікаў, уваходзяць такія буйныя платформы, як Укантакце, Яндэкс, Мэйл.ру, Тэлеграм і іншыя. Гэта значыць, што расійскія спецслужбы будуць мець доступ і да дадзеных беларусаў, якія з'яўляюца карыстальнікамі гэтых сацсетак, сайтаў і мэсэнджараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?